Беларуска зняла прыгожую гісторыю пра мару партугалкі сталага веку (відэа)
«Мы, у Польшчы і Беларусі, жывем па паняццях, і гэта перашкаджае нам быць шчаслівымі».
Маладая беларуска Кацярына Дрожжа зняла кароткі відэаролік,
галоўнай гераіняй якога з’яўляецца 81-гадовая партугальская жанчына Марыя Мура.
У кароткай кіназамалёўцы Кацярына распавяла пра тое, што для пажылой партугалкі
значаць мары, сям'я, шчасце, праца і блізкія людзі.
На пытанне, што для яе самае галоўнае ў жыцці, донна Марыя адказала, што жыць сваёй марай, а для яе мара — гэта быць са сваёй сямʼёй.
Паводле аўтаркі відэа Кацярыны Дрожжа, для партугальцаў шчасце жыцця заключаецца ў простых рэчах.
«Мы, у Польшчы і Беларусі, жывем па паняццях, і гэта перашкаджае нам быць шчаслівымі», — лічыць беларуска.
Кацярына Дрожжа нарадзілася ў Мінску, вучылася ў Варшаве і Лісабоне, закончыла журналістыку ва Вроцлаўскім універсітэце. Жыве ў Партугаліі, у Лісабоне, працуе ў галіне журналістыкі і рэклямы. Валодае шасцю мовамі.