Беларуская мастачка прысвяціла працу знакамітаму ўкраінскау сабаку

Характэрны мастацкі стыль твора адразу пазнаецца.

photo_2022_05_02_18_24_30.jpg

Вядомая беларуская мастачка Вольга Якубоўская намалявала ўкраінскага сабачку-сапёра Патрона. Сабака праславіўся тым, што з самага пачатку вайны актыўна дапамагае ЗСУ у размінаванні адваяваных ад расійскіх акупантаў тэрыторый. Вага сабакі занадта маленькая, каб пры наступе на міну адбыўся выбух, таму Патрон можа бяспечна знаходзіць выбухоўку.
Вольга Якубоўская вядомая сваімі характэрнымі малюнкамі пратэстнай актыўнасці беларусаў. Яна прысвячала працы вядомы удзельнікам і падзеям беларускага палітычнага супраціву, а таксама украінцам, якія змагаюцца з акупантамі.