Інстытут вывучэння вайны: контратакі ўкраінцаў пагражаюць сарваць наступ на Данбас
Вашынгтонскі Інстытут вывучэння вайны аналізуе поспехі ўкраінцаў.
Учора ўкраінскі Генштаб паведаміў, што УСУ вызвалілі чатыры населеныя пункты на поўнач і ўсход ад Харкава: Верную Раганку, Рускую Лазавую, Слабадское і Прэлеснае.
Вашынгтонскі Інстытут вывучэння вайны піша, што гэта прыклад серыі паспяховых контратак украінцаў з Харкава ў апошнія дні.
Украінскія войскі «адваявалі кольца прыгарадаў на поўнач і ўсход» ад Харкава, і гэта можа аслабіць ціск на жылыя раёны горада, якія падвяргаюцца ў інтэнсіўным артабстрэлу.
Акрамя таго, паспяховыя контратакі з боку Харкава могуць прымусіць Расію перанакіраваць частку войскаў, выдзеленых для галоўнага напрамку яе наступу на Данбас — з боку Ізюма на паўднёвы ўсход.
«Уяўляецца ўсё менш верагодным, што расейскія войскі змогуць дасягнуць вялікага прасоўвання на ўсходзе Украіны, а ўкраінскія войскі ў бліжэйшыя дні могуць здолець правесці і больш шырокія контратакі», — робяць выснову аналітыкі Інстытута вывучэння вайны.