Паводле прэс-рэліза
Беларусы надзелі народныя строі — новы анлайн-флэшмоб
- Культура
- 21-07-2020
Беларусы з розных краінаў свету адзеліся ў традыцыйныя беларускія строі!
Ініцыятывы «Tradycyja» і «Традыцыйны строй» запусцілі анлайн-флэшмоб «Беларускі строй», дзе беларусы надзяваюць народныя строі.
«Беларускі строй — гэта наша ідэнтычнасць, наша сувязь з продкамі і з народам, нават калі мы далёка адно ад аднаго, гэта дапамагае адчуць еднасць і сваю самасць, падтрымаць сваіх,» — кажа ініцыятарка флэшмоба Воля Франко, беларуска з Бразіліі.
Паглядзіце, як людзі пераўвасабляюцца, надзеўшы традыцыйны строй! Сапраўдны цуд!
Ініцыятыву падтрымалі таксама беларусы замежжа — з Нямеччыны, ЗША і Расеі.
У роліках гучыць кампазіцыя «Полька» у выкананні гурта Vuraj.
Паводле прэс-рэліза
Паводле прэс-рэліза
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: