Без пяці рыдлёвак яма, або Калі пачынае панаваць абсурд

«Малус» — гэта літаратурны падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак ды чытанняў, якія агучваюць прафесійныя беларускія акторы. Кожны выпуск — асобная гісторыя.

20230109_143120__1_.jpg

У літаратурным падкасце “Малус” з’явілася новая гісторыя — «Без пяці рыдлёвак яма»

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі.

Менавіта гэтаму стану абсурду аддаюцца героі новага выпуска падкаста “Малус”.

Нібыта прыяцелі сабраліся не там, дзе хіба варта было б. А той, каго ўжо не павінна было б быць з імі, яшчэ ёсць.

Каб уся гэта заблытаная “карціна склалася”, нібыта не хапае толькі адной дэталі. Але менавіта гэтая дэталь і выкрывае адсутнасць самой “карціны”.

Агучылі выпуск Сяргей Чуб і Алег Гарбуз.


Праслухаць выпуск “Без пяці рыдлёвак яма” і іншыя эпізоды падкаста можна на самых розных пляцоўках: Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, Яндэкс, YouTube, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker.



malus.jpg