Беларускія кніжныя хіты перавыдадуць
Выдавецтва “Логвінаў” пачало перавыданне найбольш яскравых узораў беларускай літаратуры за апошнія пяцьсот гадоў. Серыя “Я кнігу маю”, складаецца з твораў, якія ў свой час ужо здабылі папулярнасць. На жаль, цяпер гэтых кніг няма ні ў кнігарнях, ні ў букіністычных крамах.

Задача праекту — напоўніць паліцы ўсіх кнігарняў краіны, а таксама паліцы аматараў добрых кніг, адметнымі творамі сучаснай і класічнай беларускай літаратуры. Кнігі будуць выходзіць у фармаце “покетбук” па даступным кошце. Серыю ўкладае Валянцін Акудовіч.
Кнігі, якія ўжо пабачылі свет у серыі: першы беларускі раман не для ўсіх Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”, культавы ў 90-х гадах зборнік інтымнае прозы Адама Глобуса “Толькі не гавары маёй маме”, адна з найлепшых кніг прозы Уладзіміра Арлова “Ордэн Белай Мышы”, зборнікі выбраных вершаў Максіма Танка “Абвяржэнне” і Андрэя Хадановіча “Дэжа вю”, а таксама абноўленая версія перакладу кнігі Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.
.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У 2013 годзе плануецца выхад кніг Алеся Разанава, Уладзіміра Някляева, Леаніда Дранько-Майсюка, Міхася Стральцова, Альгерда Бахарэвіча, Уладзіміра Караткевіча ды іншых аўтараў.
.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)

Прэс-служба ПЭН-цэнтра