«Браніслаў» вяртаецца ў Мінск
Незалежная культурніцкая пляцоўка «Арт Сядзіба» запрашае на паказ спектаклю «Браніслаў. Сцэны з жыцця і сноў», прысвечаны пакручастаму і трагічнаму лёсу Тарашкевіча.
Спектакль «Браніслаў» ёсць першым спектаклем Арт Сядзібы. Прэм’ера адбылася ў 2015 годзе ў Мінску. За час існавання спектакль наведаў Пружаны, Гомель, Вільню і цяпер зноў вяртаецца ў Мінск.
У пастанове задзейнічаныя студэнты тэатральных універсітэтаў, акторы-аматары, людзі розных прафесіяў. Але ўсе яны звязаныя адной ідэяй — любоўю да Беларусі, беларускай мовы і жаданнем асвятліць невядомыя эпізоды беларускай гісторыі і культуры.
Падзея адбудзецца 26 чэрвеня 2017 года ў клубе «ІЛІ». Пачатак а 20 гадзіне. Уваход вольны.
Запісацца на спектакль можна праз форму і па тэлефоне: +375296517898.
Увага! Колькасць месцаў абмежавана!