Dzieciuki не зайграюць на фестывалі Lidbeer 2017

Стала канчаткова вядома, што гарадзенскі фолк-панк гурт Dzieciuki не выступіць на фестывалі Lidbeer 9-10 верасня.

dzecjuki7_logo_1.jpg


Галасаванне за гурт, які сёлета выступіць на адной пляцоўцы з "Океаном Эльзи", "Крамбамбуляй", Lumen ды інш., праходзіла да 22 жніўня на сайце lidbeer.by. Доўгі час бясспрэчным лідарам глядацкіх сімпатый быў гарадзенскі гурт Dzieciuki.
Але 28 жніўня на афіцыйных старонках гурта ў сацсетках з'явілася паведамленне, што на лідскі фэст Dzieciuki ўсё ж не трапляюць.
"Праз некалькі дзён пасля таго, як мы адправілі тэксты на "ўзгадненне", прыйшоў адказ, што ў нас, нібыта, 200 "накручаных" галасоў. Гэта вельмі дзіўная навіна, але прадказальная. Яшчэ раз вялікі дзякуй за падтрымку!".
Арганізатарамі фэсту з'яляюцца Лiдскi раённы выканаўчы камiтэт і ААТ "Лiдскае пiва".