Эпоха зруйнаванай імперыі
У Мінску адкрылася выстава графікі незвычайнага чалавека — беларуса Васі Шугалея, якога даўно няма разам з намі, але яго творчасць да гэтага часу натхняе людзей на добрыя і
светлыя ўчынкі.
Адкрыў вечар памяці паэт-вальнадумец Адам Глобус, які ведаў творцу асабіста. Ён з задавальненнем цытаваў Васевы сэксуальныя вершы: «Я ха-чу бу-бу ў бу-бу! Я бу-бу цябе ў бу-бу!» і
распавядаў пра сумесныя з ім прыгоды, якія здараліся падчас блуканняў па руінах разваленай імперыі.
У Мінску адкрылася выстава графікі незвычайнага чалавека — беларуса Васі Шугалея, якога даўно няма разам з намі, але яго творчасць да гэтага часу натхняе людзей на добрыя і
светлыя ўчынкі.
Адкрыў вечар памяці паэт-вальнадумец Адам Глобус, які ведаў творцу асабіста. Ён з задавальненнем цытаваў Васевы сэксуальныя вершы: «Я ха-чу бу-бу ў бу-бу! Я бу-бу цябе ў бу-бу!» і
распавядаў пра сумесныя з ім прыгоды, якія здараліся падчас блуканняў па руінах разваленай імперыі.
Вася (менавіта так і толькі так пяшчотна называюць яго сябры і прыхільнікі творчасці) нарадзіўся ў Мінску ў 1970 годзе. У 1990-я яму ўдавалася быць у шматлікіх іпастасях: паэтам, музыкай, зоркай
экрану, рок-артыстам, перакладчыкам паэзіі Джыма Морысана, прадзюсерам. Ён быў завадатарам і натхняльнікам шматлікіх арт-хаўсных тусовак і вясёлым героем музычных перадач на тэлебачанні. Шматрукі
ШыВася ўвасабляў у жыццё безліч праектаў, яднаючы вакол сябе мінскую, піцерскую і маскоўскую публіку. Адзін з ганаровых гасцей выставы, культуролаг Максім Жбанкоў так сказаў пра творцу: «Ён
меў класічную адукацыю і пісаў нестандартныя тэксты. Гэта шматгранны чалавек той эпохі, якая нараджала хуткія лёсы. Шалёны, адвязны, шызануты і неверагодна прыгожы… Вялікая асоба, вялікі
майстар, шматлікія чарнавікі якога ніколі не ператвараліся ў тэксты. Ён хутка згарэў падчас той эпохі, якая забівала сваіх дзяцей».
Васю Шугалея забілі ў прыватнай кватэры ў Маскве ў пачатку 2000-х. Інфармацыйныя крыніцы паведамлялі, што, па версіі следства, гэта былі кватэрныя злодзеі. На фоне яго дабрыні і адкрытасці, веры ў
людзей, як характарызуюць Васю сябры, версія і сапраўды выглядала праўдападобнай. Але загадак засталося шмат.
На той момант Вася быў вядомым прадстаўніком нефарматнай музыкі. Ён упершыню засвяціў свой гурт «Ы.Ы.Ы» яшчэ напачатку 1990-х у культавай перадачы «Праграма А».
Тады гэта быў першы беларускі рок-гурт, які патрапіў на тэлеэкраны.
Прадзюсаваў у Маскве гурты «Ляпіс Трубяцкой», «Бі–2», «Жукі», «Забароненыя барабаншчыкі»... Разам з Філіпам Кіркоравым
з’яўляўся аўтарам праекту «Сурпрыз для Алы». Пад яго вядомую песню «Усё нармальна, мама!» прачыналася па суботах незалежная беларуская краіна. А вядомейшы
яго «біт» «Ветер знает» у выкананні гурта «Брава» гучаў з кожнага моднага тады «Мерседэса».
Вася актыўна супрацоўнічаў з вядучым «Муз-ТВ» Міхаілам Рольнікам, прымаў удзел у яго праграме «Shit-парад», а таксама ў тэлепраекце Васіля Стрэльнікава
«Вася ін да Хаус».
Адным з самых вядомых і доўгажывучых яго праектаў стаў гурт «Ы.Ы.Ы», які ганарова ўзяў на сябе місію сабрацца былым складам і прадставіць Васеву творчасць на вечары памяці ў галерэі
«Ў». Удзельнікі вясёлага, каламбурнага гурта, якія гралі саміх сябе і пра сябе, узнавілі дух той шалёнай, вар’яцкай эпохі, якая адбівалася ў кожным творчым кроку Шугалея.
Яны запалілі публіку, выканаўшы старыя завадныя хіты: «Усё нармальна, мама», «Валентина», «Нора», «Научи меня ругаться матом на
узбекском языке», «Хуссейн», «Подруга». У якасці вакалістаў выступілі лідары гуртоў «Петля Пристрастия» і «Кассиопея»
Ілля Чарапко-Самахвалаў і Аляксандр Памідораў.
Вядомы ў творчых колах малады мастак, які працуе пад псеўданімам А.Р.Ч., так выказаўся наконт творчасці Васі: «Я не ведаў гэтага чалавека асабіста, бо гэта ўжо зусім іншая эпоха і старэйшае
пакаленне, але як мастак магу сказаць, што яго графіка вельмі адметная, яскравая, са сваім асабістым тварам. Карціны, якія мы тут бачым, і яго музычныя хіты, якія выканаў гурт
«Ы.Ы.Ы», гэта цікавая і актуальная творчасць. У гурта, які ўз’яднаўся да выставы карцін «20 000 запальнічак» атрымалася нешта глыбіннае, андэграўнднае,
сваё».