Fantastic Swimmers падрыхтавалі святочную кампіляцыю

Авант-джазавая суполка "Фантастычныя плыўцы" сабрала ў адзін рэліз неапублікаваныя раней творы.

165___fantastic_swimmers__selected___2012___2018_.jpg


Час запісу ахоплівае перыяд з 2012 да 2018 года.

Гукасесіі прайшлі ў розных месцах Мінску ды ваколіцах – у вёсцы Гарані ды ў мястэчку Ракаў. У агульным спісе музыкаў, што прадстаўленыя на складанцы, – 15 прозвішчаў. Дзве кампазіцыі створаныя разам з фольк-гуртом Essa на чале з Тодарам Кашкурэвічам і Вольгай Дзядовік. Трэкліст абрамляюць міксы ад замежных дыджэяў Butcher Pete і Dr. Clinch.
"Што тычыцца лакацыяў, у якіх нам давялося выступаць цягам гэтых гадоў, то некаторых ужо няма, як "Галерэі 12", а ў іншых, як у офісе Беларускага саюзу дызайнераў, канцэрты ладзяцца вельмі рэдка. Міксы ад невядомых мне дыджэяў з ужываннем нашай музыкі я папросту аднойчы знайшоў у Сеціве", – прызнаецца бэндлідар Віктар Сямашка.
Паслухаць і спампаваць кампіляцыю Fantastic Swimmers "Selected" можна тут.