Фэст імя Каліноўскага пераносіцца на нявызначаны тэрмін
Фестываль імя Кастуся Каліноўскага, які мусіў адбыцца 22 чэрвеня ў Астраўцы, пераносіцца на невядомы тэрмін. Астравецкім райвыканкаме кажуць пра «вялікую загружанасць па мерапрыемствах на гэты дзень».
«Нам пра гэта паведамілі толькі сёння з выканкама, — кажа адзін з арганізатараў фэсту Усевалад Сцебурака. — Прычыну не патлумачылі, кажуць пра вялікую загружанасць па мерапрыемствах на гэты дзень».
У мінулыя гады, як зазначае cп. Сцебурака, выканкам усяляк дапамагаў правядзенню фэсту — асабліва, у тэхнічным плане.
Сёння на паседжанні ў выканкаме было вырашана фэст перанесці, праўда, дата не ўдакладнялася.
«Шкада, што пра гэта мы даведаліся ўсяго за пяць дзён да пачатку», — кажа Сцебурака.
Фэст, прысвечаны 150-годдзю паўстання Каліноўскага з удзелаў бардаў і літаратараў мусіў адбыцца на беразе возера Кайміна.
www.t-styl.info
Здымак kraj.by