Гомель дэманструе гістарычную спадчыну
У горадзе адкрылася археалагічная выстава ў палацы Паскевічаў.
Гэта працяг пачатага ў мінулым годзе маштабнага музейнага праекта.
На выставе "Новае ў археалогіі Гомельшчыны" прадстаўлены шкляныя бранзалеты, вырабленыя прыкладна ў ХII-ХIII стагоддзях, а таксама новыя прадметы з нядаўніх экспедыцый гомельскіх археолагаў. Размова ідзе пра знаходкі з даследаванняў у гістарычным цэнтры Гомеля і матэрыялаў археалагічнай экспедыцыі на комплекс помнікаў X-XI стагоддзяў у Лоеўскім і Гомельскім раёнах, распавялі куратары выставы.
Шкляныя пацеркі, а таксама гандлёвыя пломбы падкрэсліваюць актыўныя гандлёвыя адносіны Гомеля з іншымі рэгіёнамі. Раскопкі старажытных курганоў прынеслі такія ўнікальныя экспанаты, як наканечнік стралы ХI стагоддзя, металічная засцежкі для адзення, ды іншыя прадметы з бронзавага веку і ранняга Сярэднявечча. Усяго ў экспазіцыі сабрана больш за 100 экспанатаў.
Выстава будзе працаваць да канца студзеня 2015 года.