Гродзенцы «.К» прэзентавалі свой новы альбом (фота)
Прадстаўнікі беларускага андэграўнду гурт «Кропка K» прэзентавалі 12 лютага ў сталічным клубе TNT сваю трэцюю кружэлку пад назвай «Dobrazol». Гэта першы дыск гродзенцаў, запісаны ў фармаце трыа.

Праект заснаваў Яўген Кучмейны ў Іўі ў 2011-м. У гэтым жа годзе выйшаў першы альбом «ОК», а ў 2014-м — «Унісон».
Пасля выхаду другой кружэлкі Яўген пераехаў у Гродна. Да праекта далучыліся іншыя музыкі, і ў новым альбоме «Dobrazol» можна пачуць таксама бубны, бас, акардэон і віяланчэль. У 2016 годзе «.К» прабілася на «Басовішча», і даволі нечакана музыкі сталі пераможцамі фестывалю.


У рэпертуар гурта ўваходзяць песні як на рускай, так і на беларускай мове. Стыль «.К» вызначыць даволі складана, ён спалучае элементы псіхадэлічнага року, класічнай акустыкі, сонграйтэру і эксперыментальнай музыкі.
Новы альбом можна паслухаць на сайце калектыву.