«Морквацвет» і Камоцкі развіталіся з зімой (фота, відэа)
У музеі Янкі
Купалы адбылася традыцыйная музычная вечарына з удзелам Алеся Камоцкага і гурта
«Морквацвет».

Падобныя
сяброўскія сустрэчы Алесь Камоцкі ладзіць два разы на год, пры пачатку лета і пад
канец зімы, калі “вельмі хочацца зайграць канцэрцік, і зусім не хочацца
прадаваць квіткі”, як адзначана на старонцы Facebook, створанай адмыслова пад
гэтую падзею.



Алесь
Камоцкі выканаў лірычныя песні ў тым ліку на вершы Максіма Багдановіча, а
таксама пранікнёныя творы на матыў ірландскіх баладаў.


Вельмі яскравым і меладычным быў выступ маладога гурта “Морквацвет”.
