Дэвід Боўі пасмяротна ўганараваны чатырма прэміямі «Грэмі»

Брытанскі рок-спявак Дэвід Боўі пасмяротна ўганараваны чатырма музычнымі прэміямі "Грэмі". 

_87608569_c162e5a1_3b39_4fbb_b2b9_83b6f99c59b6.jpg


59-я ўрачыстая цырымонія прайшла ў Лос-Анджэлесе. Апошняя кружэлка Боўі "Blackstar" перамагла ў намінацыях за лепшы альтэрнатыўны альбом і за лепшы інжынірынг некласічнага альбома. Як інфармуе ВВС, таксама Боўі перамог у намінацыях "лепшы рок-выканаўца" і "лепшая рок-кампазіцыя". Статуэтку за лепшае афармленне альбома атрымаў дызайнер Джонатан Барнбрук, які працаваў над вокладкай і буклетам "Blackstar".
Дэвід Боўі памёр 10 студзеня 2016 года ва ўзросце 69 гадоў. Яго апошні альбом выйшаў за два дня да смерці, у дзень нараджэння музыкі.
Брытанская спявачка Адэль уганараваная двума прэміямі "Грэмі" — за лепшы вакальны поп-альбом ("25") і лепшае сольнае поп-выкананне (песня "Hello"). Амерыканская спявачка Бейёнсэ атрымала статуэтку за "лепшае музычнае відэа" — за кліп да песні "Formation".
"Еўрарадыё"