«Грунвальд. Сёння» адкрыецца ў Нацыянальным гістарычным музеі
15 ліпеня 2020 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачынае працу фотавыстава, пасвечаная 610-годдзю з дня Грунвальдскай бітвы «Грунвальд. Сёння».
![a0c_5f088bb5.jpg a0c_5f088bb5.jpg](/img/v1/images/a0c_5f088bb5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Грунвальдская бітва (15 ліпеня 1410 года) стала вырашаючай бітвай у ходзе “Вялікай вайны” 1409-1411 гг. злучаных сіл Польскай Кароны і Вялікага княства Літоўскага супраць Тэўтонскага ордэна рыцараў-крыжаносцаў. Дадзеная бітва лічыцца адной з буйнейшых на працягу ўсёй эпохі Сярэднявечча. Перамога менавіта ў гэтай вайне зрабіла Вялікае княства Літоўскае адной з магутнейшых дзяржаў Сярэднявечнай Еўропы.
Ідэя фотавыставы “Грунвальд. Сёння” – адлюстраванне ўздзеяння гістарычнай памяці ў сучасным грамадстве на культуру праз ваенна-гістарычную рэканструкцыю перыяду XII—XVI ст. Рэалізацыя дадзенай ідэі – экспанаванне фотаматэрыялаў беларускіх і замежных гістарычных фестываляў, буйнейшымі з якіх з’яўляюцца фестываль “Наш Грунвальд” у Беларусі і “Дні Грунвальда” у Польшчы. Праект суправаджаецца дадатковай інфармацыяй і будзе даступны для тых, хто наведвае музей віртуальна.