«Калі прачнецца Бог...» У Мінску паказалі спектакль паводле «Споведзі» Геніюш (фотарэпартаж)
Сёння ў Тэатры юнага гледача ў межах праекта «Сустрэча з класікамі і сучаснікамі» прайшоў спектакль «Калі прачнецца Бог...» паводле кнігі Ларысы Геніюш.
![dsc06939_logo.jpg dsc06939_logo.jpg](/img/v1/images/dsc06939_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Калі прачнецца Бог...» і ўзварушыцца сумленне, што рабіцьмуць абыякавыя і бязлітасныя? — перапытвае Ларыса Геніюш, аддаўшы «..жыццё сваё змаганню і цярпенню за свой народ».
Яе «Споведзь» — шчыры аповед пра тое, як жылося беларускаму народу, пра савецкія вязніцы і лагеры, яе жыццё ў эміграцыі.
Ларыса Антонаўна Геніюш — беларуская паэтка, пісьменніца, дзяячка нацыянальнага руху. Была прызначаная Генеральным сакратаром Ураду\а Беларускай Народнай Рэспублікі ў эміграцыі. Яна захоўвала і парадкавала архіў БНР, частку архіва Ларыса пераправіла ў недасяжнае для органаў НКУС і МДБ месца, за што яе пасля катавалі, каб атрымаць звесткі пра гэты архіў. У 1948 годзе ў Чэхіі яе і мужа Янку арыштоўвае МДБ, паэтка зноў перажывае катаванні. Пасля яна аказваецца ў турме ў Мінску, кожнаму пагражае да 25 гадоў пазбаўлення волі. Нягледзячы на цяжкi лёс, нават у лагерах яна паказвала прыклад фенаменальнай духоўнай трываласці.
![dsc06931_logo.jpg dsc06931_logo.jpg](/img/v1/images/dsc06931_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![dsc06932_logo.jpg dsc06932_logo.jpg](/img/v1/images/dsc06932_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![dsc06937_logo.jpg dsc06937_logo.jpg](/img/v1/images/dsc06937_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![dsc06941_logo.jpg dsc06941_logo.jpg](/img/v1/images/dsc06941_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пасля прагляду спектаклю людзі ўсталі і апладысменатамі дзякавалі акцёрскаму складу.