Канцэрт Dzieciuki ў Празе

Гарадзенскі фолк-панк гурт Dzieciuki выступіць у Празе (Чэхія).

23116784_1667591326626465_5700254173740327985_o.jpg

Фота са старонкі гурта ў фейсбуку
Канцэрт адбудзецца ў рамках еўрапейскага тура, які распачнецца 3 лістапада і скончыцца 11 лістапада.
А 6 лістапада Dzieciuki выступяць у Празе ў клубе Mandragora. Гэта канцэрт стаў магчымым, дзякуючы ініцыятыве Дзяніса Ламейкі і Пётрыка Дудановіча. 
У час канцэрту гурт заспявае як свае старыя хіты, так і песні са свайго апошняга альбома "Рэха", а таксама некалькі зусім новых, яшчэ не запісаных трэкаў. 
Пачатак у 19.00. Квіткі — 200 крон.

22905006_1667649696620628_5336443399698307719_o.jpg