25 чэрвеня а 15.00 пройдзе
анлайн-уручэнне прэміі з удзелам дачкі
Алеся Адамовіча Наталляй Адамовіч і першай намесніцы старшыні Беларускага ПЭНа
Таццянай Нядбай. Лаўрэатка прэміі
Ірына Раманава прачытае ў прамым эфіры лекцыю пад назвай “Вашай уласці нам ня трэба”: супрацьстаянне сялян і бальшавікоў у 1937 годзе”.
Анлайн-уручэнне адбываецца з дапамогай грамадскай кампаніі “Зробім лепш”, трансляцыю можна глядзець у
Facebook,
Youtube і
Вконтакте.
Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭН-цэнтрам у студзені 1995 года. Мэтамі прэміі з’яўляецца адзначэнне найлепшага публіцыстычнага твора, прысвечанага праблем сучаснасці, і ўшанаванне памяці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭНа Алеся Адамовіча.
Паводле прэс-рэліза