LIVE: Канцэрт памяці Вітольда Ашурка

«Беларускі фронт культурнай салідарнасці» 29 траўня а 20.00 прысвячае анлайн-канцэрт памяці шчырага беларуса Вітольда Ашурка.

Ініцыятыва @BY_culture прысвячае сённяшні анлайн-канцэрт памяці актывіста, сумленнага чалавека і шчырага беларуса Вітольда Ашурка.  
Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя яго сям'і на дапамогу ў гэтую няпростую хвіліну.
У канцэрце прымаюць удзел: Алесь Дзянісаў, Андрэй Мельнікаў і Андрэй Сенажэнскі, Сяргей Чарняк, Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі. 
Вітольда Ашурка не стала 21 траўня у калоніі №17 у Шклове: там паведамілі, што ён памёр ад спынення сэрца. 26 траўня ў Бярозаўцы адбылося развітанне з Вітольдам.