Партрэт Вітольда Ашурка з'явіўся ля помніка «Змагарам за Вольную Беларусь» у Саўт-Рыверы
У Саўт-Рыверы, штат Нью-Джэрсі, беларуская дыяспара ўшанавала памяць палітзняволенага Вітольда Ашурка, пра смерць якога ў шклоўскай калоніі стала вядома 21 траўня.
![Фота з фэйсбука Вадзіма Васільева Фота з фэйсбука Вадзіма Васільева](/img/v1/images/193857242_1129726324212538_4096091339609496648_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з фэйсбука Вадзіма Васільева
30 траўня мінула 9 дзён з дня смерці Вітольда Ашурка. У гэты дзень беларусы Нью-Джэрсі наведалі манумент «Беларускім Змагарам за Вольную Беларусь» у Саўт-Рыверы і ўшанавалі памяць палітвязня.
«Барацьбіты за незалежнасць Беларусі гінуць, як і стагоддзе назад. Вечная памяць закатаванаму насмерць Вітольду Ашурку — сапраўднаму Змагару за свабоду Радзімы. Яго імя вартае таго, каб знаходзіцца на помніку "Змагарам за Вольную Беларусь"!» — зазначаюць беларусы Нью-Джэрсі.
Фота з фэйсбука Вадзіма Васільева