Лепшыя джазавыя музыкі краіны сабраліся ў Гродне

У нязвыкла халодны апошні дзень чэрвеня скончыўся сёлетні фестываль “Grodno Jazz”. Нягледзячы на тое, што ён сабраў адных з лепшых джазавых музыкаў краіны, людзей прыйшло не так шмат.



g222et_img.jpg

Ці то паўплывала кепскае надвор’е, ці то кошт білетаў (110 тыс.), але жадаючых паслухаць джаз на другі дзень фэсту было няшмат, а іх колькасць толькі меншала з кожнай гадзінай.

 

get_img?ImageId=31960

 

 

get_img?ImageId=31957

 

Let's Dance

 

get_img?ImageId=31964

 

Першым на сцэне выступаў вядомы літоўскі блюзавы выканаўца Аляксандр Белкін, які ўжо паспеў спадабацца гарадзенцам у першы дзень фэсту ў складзе праекта Beatles’n’Jazz. Адразу пасля яго эстафету перахапіў гарадзенскі калектыў Fat Jazz Band, музыка якога, нягледзячы на назву, схілялася ў бок рок-н-рола. Фронтмэн гурта, саксафаніст Аляксандр Краўчук, прадстаўляючы музыкаў, не абмінуў магчымасці пажартаваць з клавішніка Дзяніса Лукашэнкі.

 

get_img?ImageId=31961

 

 

get_img?ImageId=31962

 

 

get_img?ImageId=31959

 

Лукашэнка грае джаз

 

get_img?ImageId=31963

 

Для многіх прысутных гэта была першая магчымасць пазнаёміцца з новым пашыраным складам каманды: цяпер у Fat Jazz Band граюць не чатыры, а цэлых дзевяць чалавек.

 

get_img?ImageId=31958

 

 

get_img?ImageId=31965

 

 

get_img?ImageId=31966

 

 

get_img?ImageId=31967

 

Павел Аракелян выйшаў на сцэну ў майцы з надпісам "Свабоду Статкевічу"

 

Наступным ішоў шэраг мінскіх гасцей, першым з якіх выступіў калектыў Паўла Аракеляна, з нязменнай Людмілай Крукоўскай на басе. На клавішах быў Дзмітрый Хаменка, які потым не раз яшчэ выходзіў на сцэну фестывалю ў складзе іншых гуртоў.

 

get_img?ImageId=31973

 

 

get_img?ImageId=31972

 

 

get_img?ImageId=31968

 

 

get_img?ImageId=31969

 

 

get_img?ImageId=31971

 

Зрэшты, гэта можна назваць асаблівасцю не толькі фэсту “Grodno Jazz”, але і беларускай музыкі наогул. Уважлівы слухач не мог не заўважыць, што ў кожным другім гурце грае або Дзмітрый Хаменка, або Аляксандр Старажук (бубны, экс-"Ляпис Трубецкой"), або яны разам. Гэтаксама ў складзе Трыа Гарачага можна было пабачыць басіста Славу Сергеенку, які працуе з шэрагам беларускіх выканаўцаў: ад Зміцера Вайцюшкевіча да Георгія Калдуна.

 

get_img?ImageId=31976

 

 

get_img?ImageId=31975

 

Трыа Канстанціна Гарачага, дарэчы, акурат зараз займаецца запісам імправізацыйнага live-альбома. На фэсце музыкі выканалі не толькі свае кампазіцыі, але і вельмі ўдала інтэрпрэтавалі Caravan — джазавы стандарт несмяротнага Дзюка Элінгтана.

 

get_img?ImageId=31974

 

 

get_img?ImageId=31978

 

 

get_img?ImageId=31979

 

Тыя, хто нягледзячы на халоднае надвор’е застаўся да самага канца, атрымалі выдатны падарунак — выступ аркестра Ліпніцкага, які не толькі ў стане зайграць выдатную музыку, але і зрабіць сапраўднае запальваючае шоў.

 

get_img?ImageId=31980

 

 

get_img?ImageId=31977

 

 

get_img?ImageId=31981

 

Музычны ўзровень фэсту, безумоўна, высокі. Шкада толькі, што з гастранамічных паслуг арганізатары не змаглі прапанаваць наведнікам нічога большага за адзін намёт з півам і сухарыкамі. Адсутнасць магчымасці больш-менш прыстойна паесці і папіць адчувалася.

www.t-styl.info