Любоў пераможа страх і нянавісць
Shuma праводзіць глабальную онлайн-медытацыю, каб падтрымаць усіх, хто цяпер апынуўся ў складанай сітуацыі
Акцыя жанчын у белым пасьля страшных дзён 9-11 жніўня ў Менску павярнула ход падзей у Беларусі і дапамагла нам не забыць, што праўда і любоў – гэта мы. У нашай краіне ўсё яшчэ пануюць нянавісць і страх, таму гэтай мэдытацыяй мы хочам падтрымаць усіх, хто напалоханы або стаміўся, даць ім сілы працягваць мірныя пратэсты.
Мэдытацыя адбудзецца ў суботу, 24.10.2020, 20:00 (Менск), shuma.by + radioplato.by
Любоў пераможа страх і нянавісць
Мы верым, што кожны мае зерне любові і дабрыні ўнутры, хоць і ў кагосьці яно ў сьпячым рэжыме. Як трава прабіваецца нават скрозь асфальт, каханьне прарасьце скрозь гнеў і цемру. Мы запрашаем неабыякавых людзей з усяго сьвету сфакусавацца на любові, падтрымцы і спагадзе і накіраваць іх туды, дзе яны цяпер патрэбныя больш за ўсё.
Што будзе ў медытацыі
- Голас Русі стане гідам, які правядзе вас па вашым целе, каб знайсці і зняць заціскі,
- старажытныя беларускія песні дапамогуць аднавіць сувязь з продкамі,
- бінаўральныя рытмы і гукі прыроды разняволяць і настрояць на добрае,
- пяшчотная электроніка звяжа аўдыё аповед.
Запрашайце замежных сяброў
Мэдытацыя традыцыйна пройдзе на англійскай мове (але песьні як заўсёды на беларускай). Англійская вэрсія тут.
Партнёры і добрыя людзі
«Культура супраць гвалту» – Фонд салідарнасьці #BYSOL, radioplato.by, citydog.by, ілюстрацыі @milakotka, відэа @coocoobird