Марк Шагал кахаў іншую Бэлу і пазіраваў князю Абаленскаму

ХХIII Міжнародныя Шагалаўскія чытанні, якія пройдуць у Віцебску 15–16 чэрвеня, абяцаюць прыхільнікам мастака шмат  адкрыццяў і нечаканасцяў.



3vlublennie_orogulka.jpg

Як расказала дырэктар Арт-цэнтра Марка Шагала Людміла Хмяльніцкая, у рамках чытанняў пройдуць дзве міні-выставы. Адна з іх — выстава кніг, падораных музею віцебскім паэтам Давыдам Сімановічам і даследнікам, мастацтвазнаўцам з Масквы Наталляй Сямёнавай. Другая экспазіцыя ўяўляе сабою партрэты Шагала, намаляваныя князем Аляксеем Абаленскім. Князь Абаленскі некалькі гадоў працаваў з Маркам Шагалам, займаўся архівамі мастака і часам рабіў замалёўкі з натуры. Унікальныя партрэты ўжо прывезены ў Віцебск, супрацоўнікі музея займаюцца афармленнем экспазіцыі.

Яшчэ адну сенсацыю прывязе ў Віцебск Вольга Левін, спадчынніца сям'і Гольбергаў, якая дапамагала маладому Марку Шагалу, калі ён прыехаў у Пецярбург. Вольга Левін даследавала архівы сям'і і прыйшла да высновы, што ў жыцці Марка Шагала было дзве Бэлы, і першым каханнем яго была Бэла Гермонт, прадстаўніца сям'і Гольбергаў. Даследніца лічыць, што каханне да Бэлы Гермонт Марк Шагал пранёс праз усё жыццё. Пра гэту гісторыю кахання яна плануе расказаць у Віцебску ў дакладзе «Дзве Бэлы — два лёсы».

kp.by