Мінскі планетарый запрашае на Дзень астэроіда
Дзень астэроіда адзначаць 30 чэрвеня ў мінскім планетарыі. Праграма мерапрыемстваў уключае навукова-папулярную лекцыю «Астэроіды: небяспека ці рэсурс. Юрыдычны падыход».

Спецыялісты раскажуць аб прававым рэгуляванні абароны Зямлі ад пагрозы астэроідаў і выкарыстання іх рэсурсаў. Госці змогуць даведацца пра тое, ці варта «бамбіць» астэроіды, каб прадухіліць іх падзенне на Зямлю, ці легальна здабываць рэсурсы, якія знаходзяцца на астэроідах, і хто нясе адказнасць за даследаванне і выкарыстанне астэроідаў.
У 20.00 пачнецца цалкам купальны фільм «Разета» пра першую ў гісторыі чалавецтва місію па даследаванні ядра каметы касмічным зондам. Дзіўнае і цяжкае падарожжа на 500 млн км апарата «Разета» доўжылася 10 гадоў. «Гэта вельмі рэдкі ў афішы фільм», — адзначылі ў планетарыі.
Калі будзе бязвоблачнае надвор’е, наведнікам таксама прапануюць вячэрнія назіранні ў абсерваторыі. Уваход вольны.
Дзень астэроіда ў свеце будзе адзначацца ў другі раз. У 2016 годзе Генеральная Асамблея ААН афіцыйна абвясціла 30 чэрвеня Днём астэроіда (Asteroid Day), і цяпер ён штогод адзначаецца на міжнародным узроўні ў гадавіну Тунгускага феномену над Сібірру (метэарыт упаў роўна 110 гадоў таму). У Беларусі галоўнай пляцоўкай свята стане мінскі планетарый.
Паводле БелТА