Апошняя вечарына «Чатыры Ч» пройдзе ў музеі Максіма Багдановіча
Што можа быць лепей за спевы, танцы, музыку ў кампаніі старых і новых сяброў, любімых музыкаў ды паэтаў?.. Добры тузін незабыўных успамінаў прапануем назбіраць вам на вечарынах з серыі «Чатыры Ч».
Літаратурны музей Максіма Багдановіча і суполка Вежа міру запрашаюць правесці чатыры чэрвеньскія чацвяргі ў кампаніі цікавых творчых людзей:
- Гурт «Gen-Y»
- Арт-суполка «НЯХАЙ!» з перфомансам «Пастка»
- Ганна Комар
- Гурт «Jack Wald»
- Валерыя Дзямідчык
- Гурт «Паці»
Пачатак а 19-й гадзіне 28 чэрвеня.
Уваходны квіток: 3р (кошт увахода ў музей).
Адрас: г. Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 7а.
Тэлефон для даведак: +375 17 334-42-69.