Музычны фестываль "ДнеПраРок" збярэ ў Чавускім раёне гасцей з Беларусі, Расіі і Украіны
Першы музычны фестываль "ДнеПраРок", які пройдзе 10–13 ліпеня ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці, збярэ гасцей з Беларусі, Расіі і Украіны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аргкамітэце мерапрыемства.

Паводле слоў субяседнікаў, Беларусь у гэтыя дні чакае адна з самых маштабных падзей у свеце рок-музыкі: беспрэцэдэнтны склад выканаўцаў, добразычлівая атмасфера, выдатны гук і святло. Сярод удзельнікаў групы: LOUNA, НАІВ, "Кукрыніксы" (Расія), "Браты Карамазавы" (Украіна), ACUTE (Беларусь), "ПІЛОТ" (Расія), FRAG (Беларусь), "Гратэск", "Аперацыя Пластылін" (Расія), "Рэанімацыя" (Украіна) і іншыя. Шматгадзінная музычная праграма будзе пачынацца днём і заканчвацца позна ноччу.
На адну сцэну са знакамітымі калектывамі выйдуць таксама і дзве маладыя беларускія групы, выбраныя галасаваннем на партале TUT.BY. У фармаце мерапрыемства таксама будзе праведзены конкурс сярод
рок-дыджэяў. Яго пераможца стане афіцыйным дыджэем фестывалю. Пражыванне гасцей будзе арганізавана ў палатачным лагеры на тэрыторыі спартыўнай базы Магілёўскага вучылішча алімпійскага рэзерву на р.
Рудзея. Таксама магчыма размяшчэнне ў гасцініцах горада Магілёва.