На прэзентацыю каталога Сяргея Кірушчанкі ў «Ноч Музеяў» запрашае галерэя «Ў»

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" запрашае на прэзентацыю персанальнага каталога Сяргея Кірушчанкі. У «Ноч Музеяў», 21 мая, а 18-й гадзіне адбудзецца сустрэча з класікам беларускага абстракцыянізму — Сяргеем Кірушчанкам.

unnamed_3.jpg


Сустрэча адбудзецца ў фармаце прэзентацыі персанальнага каталога. Выданне каталога — частка серыі “Калекцыя пАРТызана”, якая выходзіць з 2009 года і адносіцца да энцыклапедычнай візуальнай азбукі сучаснага беларускага мастацтва. Альбом, прысвечаны Сяргею Кірушчанку, ахоплівае практычна 40-гадовую гісторыю развіцця творчага шляху мастака.
Сустрэча — унікальная магчымасць убачыць новы твор мастака, дзе адбываецца сумяшчэнне жывапіснага поля і найноўшых медыяў. Твор створаны пры падтрымцы Андрэя Савіцкага.
Адмысловыя госці — Артур Клінаў, Вольга Шпарага.
Сяргей Кірушчанка скончыў мінскі Мастацкі інстытут у 1977 годзе. З 1983 года — сябра Саюза мастакоў Беларусі. З 1988 па 2002 — удзельнік мастацкага калектыву "Няміга-17”. Пачынаючы ўжо з першай выставы групы “Няміга-17” (1988) зрабіўся актыўным удзельнікам мастацкага поля.
Паводле прэс-службы Галерэі сучаснага мастацтва "Ў"