Naviband прадставяць Беларусь на «Еўрабачанні» у Кіеве
На Еўрабачанне-2017 ад Беларусі паедзе Naviband. Трэцяя спроба музыкаў паехаць на міжнародны песенны конкурс, якую яны самі называлі апошняй, усё ж удалася.
![dsc_3022_0.jpg dsc_3022_0.jpg](/img/v1/userfiles/images/dsc_3022_0.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праўда, рашэнне гледачоў і журы зусім не супала. Гледачы назвалі пераможцамі гурт "PROвокация". Журы ж аддало перавагу менавіта Naviband, "PROвокации" ― 0 балаў. У выніку сумы балаў перамаглі Naviband. Іх песня "Гісторыя майго жыцця" была адзіным цалкам беларускамоўным трэкам з 13-ці, што гучалі ў фінале.
20 студзеня Naviband выдалі новы альбом, які атрымаў назву "Иллюминация". Кружэлку склалі восем трэкаў, у тым ліку і прадстаўленая раней "Колыбельная", запісаная сумесна з расійскім пісьменнікам Яўгенам Грышкаўцом.
62-і Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" сёлета будзе праходзіць ў Кіеве (Украіна) з 9 па 13 траўня.
Паводле Еўрарадыё