Naviband запусцілі краўдфандынг на запіс новага альбома
Ёсць опцыя купіць гадавы абанемент на ўсе канцэрты групы і праходку ў грымёрку!

Група Naviband запусціла краўдфандынг на запіс новага альбома. Мэта кампаніі — 30 000 BYN. На момант публікацыі сабрана ўжо 10% ад неабходнай сумы.
Гурт можна падтрымаць і стандартнымі данатамі па пары даляраў, а можна выбраць лот цікавей. За 200 BYN можна атрымаць абанемент на ўсе выступленні Navi ў 2020 годзе (і аднаразовую праходку ў грымёрку). За 1000 BYN - гіталеле, якая шмат гадоў ад'ездзіла з групай. За 1500 BYN гурт выступіць для цябе па Skype, а за 5000 BYN прыедзе з канцэртам прама да цябе на кухню.
Кампанія будзе доўжыцца для 21 кастрычніка.
Паводле 34mag.net