«Новае дыханне» — спяваем легендарныя беларускія песні

«Арт Сядзіба» запускае музычны конкурс «Новае дыханне», у якім прапаноўвае музыкам інтэрпрэтаваць знакавыя песні беларускамоўнай музыкі.

photo_2020_07_01_23_04_09.jpg


Для конкурса складзены спіс хітоў розных часоў, якія вартыя гучаць зараз. Але вы можаце абраць і іншы свой улюбёны беларускамоўны трэк. На конкурс чакаюць відэа- або аўдыёзапісы толькі на беларускай мове. Удзельнічаць можа любы чалавек: не істотна, ці вы сольны выканаўца, ці ў вас цэлы гурт, ці вы новы чалавек на беларускай музычнай сцэне.
Свой кавер трэба даслаць на адрас: artsiadziba@gmail.com, а таксама размясціць сваю версію песні ў Instagram або IGTV з хэштэгам #новаедыханне.
Лепшыя варыянты песняў будуць выкладзеныя ў сацыяльных сетках «Арт Сядзібы», а найлепшы варыянт будзе адзначаны прызам у 500 BYN. Пераможцу абярэ журы —  беларускія артысты.
Прымаюцца каверы і рэміксы ў любым музычным стылі.
Заяўка павінна ўключаць:
— Назву выканаўцы (выканаўцаў);
— Песню;
— Ваш фотаздымак і пару радкоў біяграфіі;
— Кантакт з вамі (напрыклад, спасылка ў сац. сетцы)
10 хітоў, з якіх вы можаце абіраць:
N.R.M. - Паветраны Шар
Ляпіс Трубецкой - Грай
Нейра Дзюбель - Гузік
Nizkiz - Небяспечна
Akute - Адзіноцтва
Дай дарогу - Ня веру
Volski - Маё каханне
Вайцюшкевіч - Я нарадзіўся тут
Palina - Як ты?
Vinsent - Ні кроку назад