Новы Arche: «Ахвяры і каты»

Выйшаў у свет чарговы нумар Arche (№ 3 за 2013 год) пад агульнай назвай «Ахвяры і каты». Паводле сваёй тэматыкі ён з’яўляецца лагічным працягам сёлетняга першага нумара часопіса пад назвай «Паліцаі і партызаны».



arhe.jpg

То бок таксама прысвечаны падзеям Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі.
Асноўныя матэрыялы нумара:
— праца швейцарскага даследчыка Філіпа Мюлера пра дзейнасць у Беларусі нямецкіх айзанцгрупы B і 322-га паліцэйскага батальёна, скіраваную на знішчэнне цывільнага насельніцтва;
— поўная версія палемікі гарадзенскага гісторыка Дзяніса Нарэля і намесніка галоўнага рэдактара Arche Аляксандра Пашкевіча па праблеме стаўлення да супрацоўніцтва падчас вайны шэрагу вядомых беларускіх нацыянальных дзеячаў з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі;
— лісты ксяндза-беларуса Уладзіслава Талочкі да грэка-каталіцкага мітрапаліта Андрэя Шаптыцкага, дасыланыя з Вільні ў Львоў у лістападзе 1941 — кастрычніку 1942 гадах. Друкуюцца ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову паводле арыгіналаў, выяўленых пінскім даследчыкам Аляксандрам Ільіным у Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве Украіны ў Львове.
Як і папярэднія, гэты нумар можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас dastauka@arche.by з пазнакай у полі «Тэма» «Ахвяры і каты». Кошт асобніка — 69 тыс. рублёў (з улікам дастаўкі). У лісце абавязкова пазначце свае прозвішча і імя, дакладныя паштовы адрас і індэкс, а таксама падайце нумар тэлефона для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
arche.by