Пабудуем «Арт Сядзібу» разам!

У «Арт Сядзібы» ёсць падмурак — гэта маладыя, актыўныя і адукаваныя беларусы. Ёсць дах — гэта мары і памкненні гэтых беларусаў. Але ў «Арт Сядзібы» няма ўласных сценаў — тыя, што былі, ужо пяты раз разбураюць! Каб аб’яднаць падмурак і дах «Арт Сядзібы», трэба пабудаваць муры, для якіх патрэбныя 40 тысяч цаглінак.



dom_artsiadziba_5.jpg

Напрыканцы лютага мы распачалі амбіцыйную і ўнікальную для Беларусі кампанію «Будуем “Арт Сядзібу” разам!». Яе мэта: сабраць 200 тысяч даляраў, каб набыць уласнае памяшканне для пляцоўкі.


Чаму трэба набываць памяшканне, а не арэндаваць шосты ці сёмы раз новае ды новае мы напісалі ў маніфесце. Зазначым толькі, што часу няшмат — 1 траўня мы павінны пакінуць канчаткова нашае цяперашняе месца.


Асноўная платформа кампаніі «Будуем “Арт Сядзібу” разам!» — адмыслова створаны сайт dom.artsiadziba.by. На ім знаходзіцца інтэрактыўны дом, які складаецца з 36 кватэр, а кожная кватэра з 1120 цаглінак. Такім чынам, увесь дом складае каля 40 тысяч цаглінак, кожная з якіх каштуепяць даляраў, што агулам і складае 200 тысяч даляраў.


Сёння калектыў «Арт Сядзібы» звяртаецца да Вас за дапамогаю!


А дапамагчы нам можна рознымі спосабамі:


- Распаўсюдзіць інфармацыю пра кампанію ў СМІ;


- Напісаць у вашых акаўнтах і групах у сацыяльных сетках пра нашую ініцыятыву ці перапосціць інфармацыю з нашых суполак: vk, facebook, twitter;

- Калі вы валодаеце такой інфармацыяй, то параіць нам памяшканне ў Мінску, якое, на Ваш погляд, падыходзіла б пад пляцоўку;


- А галоўнае, што тут хаваць, мы шукаем фінансавую падтрымку.


Фінансава нам можна дапамагчы адным з шасці спосабаў, якія размешчаныя на сайце кампаніі dom.artsiadziba.by, а таксама тут. Хочам зазначыць, што на сённяшні дзень агульная сума сабраных сродкаў перавысіла 5000 даляраў, што складае 1000 цаглінак на інтэрактыўных сценах дома «Арт Сядзібы»: http://artsiadziba.by/news/2014/03/13/1000-cahlinak/.


Можа вы ведаеце свядомых і разумных бізнесоўцаў ды нясквапных алігархаў альбо самыя такімі з'яўляецеся?!
Для прадстаўнікоў бізнесу dom.artsiadziba.by — гэта ўнікальная магчымасць ня проста выканаць грамадскую і сацыяльную нагрузку, а сапраўды падтрымаць вартую справу ды такім чынам прарэкламаваць свой бізнес сярод маладой і актыўнай аўдыторыі праз нашыя інфармацыйныя рэсурсы, сайты партнёрскіх СМІ і вялікія супольнасці ў сацыяльных сетках.


Па ўсіх пытаннях пішыце на e-mail: artsiadziba@gmail.com ці тэлефануйце на нумар: +375-29-782-88-81.