Падчас святочных канцэртаў беларусы сабралі 15,5 тысяч еўра для Украіны

Тэлеграм-канал BY_culture распавядае, якія імпрэзы і выканаўцы дапамаглі гэта зрабіць.

photo_2022_04_01_19_15_42.jpg

Адно вялікае свята — Дзень Волі — прайшло ў чатырох краінах: Літве, Польшчы, Ізраілі, ЗША. У яго межах адбылося сем канцэртаў у шасці гарадах, дзе выступілі вядомыя беларускія выканаўцы:
Маргарыта Ляўчук, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, РСП, «NaviBand», «Lity Taler», «Вольны хор», Warsaw Freedom Orchestra, Ірэна Катвіцкая, Ганна Хітрык, хор «Unia» і іншыя.
Свой унёсак можна зрабіць і сёння.