ЗША і іх саюзнікі вырашылі скарыстаць стратэгічныя запасы нафты
На фоне вайны Расіі супраць Украіны ў свеце паўстала сур'ёзная праблема з нафтаснабжэннем. Каб пазбегнуць крызісу прэзідэнт ЗША Джо Байдэн вырашыў адкрыць стратэгічныя запасы нафты.
Праз нестабільнасць на нафтавым рынку кошт сыравіны істотна вырас, у тым ліку і для амерыканцаў. Таму Джо Байдэн прапануе прыняць шэраг мер па дасягненню поўнай энергетычнай незалежнасці ЗША.
План прэзідэнта Байдэна прадугледжвае стымуляванне ўнутранай
здабычы нафты і газу. У Белым доме чакаюць, што да канца гэтага года ўдасца
павялічыць сваю здабычу нафты на 1 мільён барэляў у дзень, а да канца 2023 года
яшчэ на 700 тысяч.
Асноўнай праблемай зараз з'яўляецца тое, што ў ЗША не ўсе
кампаніі гатовы інвеставаць у сваю здабычу. Напрыклад, па дадзеных Белага дома,
цяпер каля 9 тысяч нерэалізаваных дазволаў на здабычу нафты і газу. Таму Байдэн
прапануе Кангрэсу падтрымаць увядзенне новых падаткаў за невыкарыстанне
федэральных зямель, на якія ёсць афіцыйны дазвол на здабычу.
Такім чынам, у амерыканскіх кампаній будзе выбар — альбо
здабываць уласную сыравіну, альбо плаціць на нявыкарыстаныя нетры.
Джо Байдэн пасля кансультацый з міжнароднымі партнёрамі
заявіў аб тым, што ЗША распачнуць гістарычны крок — штодня з амерыканскіх
стратэгічных рэзерваў на нафтавы рынак будуць пастаўляць 1 мільён барэляў
сыравіны на працягу шасці месяцаў.
Міністэрства энергетыкі ЗША выкарыстоўвае даходы ад продажу
нафты са стратэгічных рэзерваў для папаўнення запасаў сыравіны ў наступныя гады.
У Белым доме лічаць, што такі крок будзе стымуляваць ўнутраную вытворчасць і забяспечыць гатоўнасць стратэгічных рэзерваў да крытычным сітуацый.
Таксама паведамляецца пра пастаўкі нафты на рынак з
рэзерваў Японіі, Брытаніі, Канады і краін Еўрасаюза.
Паводле 24tv.ua.