Падтрымаем «Дзве авечкі»?

На платформе ulej.by арганізаваны збор сродкаў на выданне дзіцячай ілюстраванай кніжкі Вольгі Гапеевай "Дзве авечкі".

7e5c8d7a6b60687dea49f4f6a63e69ba960d26ec.jpg


Папярэднюю кнігу Вольгі Гапеевай “Сумны суп” (якая перамагла ў конкурсе “Экслібрыс” (2014) і стала кнігай году (2015) палюбілі і дарослыя, і дзеці. І вось цяпер чакаюць свайго выйсця “Дзве Авечкі”, каб парадаваць чытачоў і аматараў якаснай літаратуры.
Кніга складаецца з трох вершаваных гісторый, кожная з якіх – гэта прыгоды дзвюх сябровак-авечак. У канцы кніжкі ёсць прыемны сюрпрыз для тых, хто толькі пачынае вывучаць беларускую мову – ілюстрацыйны слоўнік, які дапаможа дзеткам і бацькам арыентавацца ў некаторых словах.
Ілюстрацыі ў кнізе выкананыя Мартай Герашчанка, якая ўжо вядомая чытачам па кнізе “Сумны суп”.
Выдавец — незалежнае выдавецтва "Галіяфы".


Праект можа быць рэалізаваны, калі збярэцца закладзеная сума, якая патрэбная для аплаты працы ілюстратаркі, вярстальніка, карэкатара, а таксама непасрэдна на друк 1000 асобнікаў.
Ахвяраваць на выданне кніжкі можна тут.