PAULINE збірае сродкі на кліп

21 сакавіка, у Сусветны дзень паэзіі, музычны гурт PAULINE распачаў краўд-кампанію на ulej.by па збору сродкаў на кліп.

gi_26208_128682_big.jpg

Упершыню пра сольны праект спявачкі PAULINE пачулі ў 2013 годзе, калі свет убачыла кампазіцыя «Трымай мяне».
У 2014 годзе з'явілiся песнi «Пачакай» і «Цябе», пасля якіх, ужо ў 2015, праект пераўтварыўся ў гурт і атрымаў прэмію «Адкрыццё году» па версіі tuzin.fm.
У свой час гурт прыняў удзел у конкурсе «Заспявай 3.0», для ўдзелу ў якім была створана песня «Людзі, дзе вы?» на выдатны верш беларускай паэткі Ірыны Багдановіч «Смутак гораду». Менавіта гэтая песня прынесла перамогу гурту і хутка разляцелася па сацыяльных сетках.
На думку музыкаў, гэты ўдалы канэкт слова і музыкі варты таго, каб атрымаць увасабленне ў відэа, а падтрымаўшы кампанію, вы падтрымліваеце не толькі сучасную беларускую музыку, але ячшэ і беларускую паэзію, а таксама дапамагаеце ўзняць актуальную сацыяльную праблему — адзінота сярод натоўпу.
Праект прапануецца падтрымаць не за проста так і нават не за «дзякуй». Гурт падрыхтаваў цэлы шэраг лотаў: ад ручкі з лагатыпам да экскурсіі па Полацку разам з клавішніцай гурта ці ўдзелу ў квэсце разам з гуртом. Канешне, ёсць сярод лотаў і выступ PAULINE на вашым мерапрыемстве.
А у выніку поспеху кампаніі гурт абяцае для кожнага вечарыну, на якой адбудзецца канцэрт і прэзентацыя кліпа!
Паводле прэс-рэліза