Перамога на Сініх Водах: наглядна

Беларускі саюз мастакоў і Рэспубліканская мастацкая галерэя праводзяць фотамастацкую выставу "Шлях Альгерда".

algerd.jpg


20 чэрвеня ў Палацы мастацтва адкрыецца выстава, якая паказвае паход літоўскіх войскаў на Падолле і Вялікую перамогу князя Альгерда над трыма татарскімі ханамі на Сініх Водах у 1362 годзе, у выніку якой Украіна была вызвалена ад татарскага ярма і далучана да Еўрапейскай цывілізацыі.
Арганізатары асветніцкай імпрэзы - сябра Беларускага саюза мастакоў Мікола Купава і сябра Беларускага саюза журналістаў Мікола Ліннік.
Выстава адчыняецца 20 чэрвеня 2018 года а 17-й гадзіне і будзе працаваць да 29 чэрвеня 2018 года.
Месца: Палац мастацтва. г. Менск вул. Казлова, 3.
Паводле прэс-рэлізу