Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць Дзень Святой Тройцы

Пяцідзесятніца — другое з вялікіх свят старажытнаяўрэйскага народа, якое было ўстаноўлена ў знак даравання народу праз Майсея боскага Закона на гары Сінай. Пазней яно атрымала іншую назву — дзень Святой Тройцы, або зыходжанне Святога Духа.

0bd6f8408c940ac7cf3155be63effc54.jpeg

На пяцідзесяты дзень пасля Уваскрэсення Хрыстовага ўсе апосталы разам з Маці Божай і іншымі вучнямі Хрыстовымі знаходзіліся ў адной святліцы ў Ерусаліме. У гэты дзень Бог Айцец паслаў на зямлю Святога Духа, які, з'явіўшыся апосталам, зрабіў так, што яны сталі разумець мовы ўсіх народаў і гаварыць на розных мовах. Таму слова Хрыста, сына Божага, Евангелле, якое прапаведавалі апосталы, было зразумелае людзям, і гэта аб'ядноўвала вернікаў.
Спасланне Святога Духа на апосталаў адзначаецца Праваслаўнай царквой як адзін з найвялікшых дванадзесятых пераходзячых святаў. Традыцыйныя колеры ўбрання святароў у дзень Святой Тройцы, як і ў іншыя вялікія святы, белыя.
З даўніх часоў на Тройцу прынята ўпрыгожваць храмы і хаты свежымі кветкамі, травамі, галінкамі дрэў і прыносіць у царкву на асвячэнне букеты з травы і кветак.
nn.by