Прэмію імя Алеся Адамовіча атрымаў Аляксандр Лукашук

Увечары 28 траўня ў мінскай прасторы ОК16 у межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» была ўручаная прэмія імя Алеся Адамовіча.

Аляксандр Лукашук

Аляксандр Лукашук

Прэмію атрымаў Аляксандр Лукашук за стварэнне кніжнай серыі "Бібліятэка Свабоды", а таксама за выданне кніг "Прыгоды АРА ў Беларусі" і "Сьлед матылька. Освальд у Менску".
Віншуем пераможцу!
Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная ў студзені 1995 года, праз год пасля смерці пісьменніка, грамадскага дзеяча і аднаго з заснавальнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра Алеся Адамовіча. Прэмія адзначае найлепшыя публіцыстычныя творы, прысвечаныя актуальным праблемам сучаснасці. Лаўрэатамі прэміі былі Павел Шарамет, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Ганна Соўсь, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Някляеў, Алесь Бяляцкі, Зміцер Бартосік і інш.