Прэзентацыя новай кнігі Барыса Пятровіча — 6 сакавіка

6 сакавіка ў мінскай галерэі «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя новай празаічнай кнігі Барыса Пятровіча — «Пуціна». Пачатак у 18.00. Уваход вольны



unnamedfgg1.jpg

У кнігу ўвайшлі аповесці «Стах» і «Пуціна», у якіх яскрава спалучыліся рысы экзістэнцыялізму, класічнага пісьма і стылёвага авангардызму.

У вечарыне разам з аўтарам возьмуць удзел:  

Уладзімер Арлоў, Леанід Галубовіч, Сяргей Дубавец, Сяргей Законнікаў, Анатоль Івашчанка, Алесь Пашкевіч, Людміла Рублеўская, Андрэй Федарэнка.

Спецыяльны госць імпрэзы — бард Алесь Камоцкі.

Імпрэза пройдзе ў межах марафону падтрымкі кнігарні “Логвінаў”.

Напрыканцы адбудзецца аўтограф-сесія.

Пачатак а 18 гадзіне. Уваход вольны.

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»lit-bel.org