Рэальнасць і сны ад Akute
11 красавіка, вялікім выступам у мінскім клубе "Рэпаблік", Akute збіраюцца прадставіць новы альбом, які атрымаў назву “Рэальнасць і сны”.
"Гэта трэці студыйны альбом — кажа вакаліст гурта Станіслаў Мытнік. Мы падыйшлі да запісу больш сур’ёзна і, шчыра кажучы, не бачым сэнсу нешта тлумачыць на конт яго – музыка павінна гаварыць за сябе сама, таму проста паслухайце, калі ласка, і прыходзьце на канцэрт.
Праца над трэцім студыйным альбомам вялася ў Магілёве і Кіеве цягам 2013 году. Папярэдні поўнафарматнік "Не існуе" выйшаў у красавіку 2012. Яго поспех дапамог гурту атрымаць адразу чатыры ўзнагароды "Гурт году" — па версіях Tuzin.fm, "Даём рады", Ultra-Music Awards і Rock Profi.
Адмысловы госць: (((О))) (Гомель)
Квіткі ў продажы:
танцпол — 90 000 (першыя 100), 110 000 (астатнія папярэдне), 130 000 (у дзень канцэрта)
столікі — 150 000 (у дзень канцэрта)
Кропкі продажу:
клуб "RE:PUBLIC" (вул.Прытыцкага,62, ст.м.Кунцаўшчына)
ГЦ "Купалаўскі" (каля ст. м. Кастрычніцкая, аўт-нядз 11.00-19.00)
ГЦ "РИГА" (вул. Сурганава 50, 18 павільён, 2 паверх - пн-нядз 11:00-19:30)
пераход ст. метро Я.Коласа (каса філармоніі)
Даведкі: + 375 29 649 08 88