Рэкорднае наведванне спектакляў — у Купалаўскім
943 гледача наведалі спектаклі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 3 кастрычніка 2019 года — гэта рэкорд для драматычных тэатраў Беларусі.
На галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра і на пляцоўцы
Цэнтральнага дома афіцэраў з аншлагам прайшлі спектаклі "Рэвізор" і
"Паўлінка".
За апошнія гады гэта самае масавае наведванне спектакляў сярод драматычных тэатраў Беларусі.
Купалаўцы ўдзячныя ўсім гледачам, аматарам тэатральнага мастацтва, за зацікаўленасць, якую яны праяўляюць да творчасці тэатра ў перыяд 100-га тэатральнага сезона і запрашаюць у Купалаўскі!
Для даведкі: 338 месцаў — такая колькасць месцаў у глядзельнай зале Купалалаўскага тэатра.
Паводле прэс-рэлізу