Рок-гурт «Zolki Band» прысвяціў кліп праціўнікам акумулятарнага заводу

Інды-рок-гурт «Zolki Band» з Берасця прысвяціў песню «Drevy i cieni» з новага альбому берасцейцам, якія больш за год змагаюцца супраць акумулятарнага заводу, піша Радыё Рацыя


Іх супольны з Landau сінгл Śniežań быў прызнаны найлепшым у сезоне 2013-14 на Tuzin.fm. У 2014 годзе музыкі выдалі дэбютны альбом «Doŭhi doŭhi dzień» і намінаваліся на «Адкрыццё года» прэміі «Героі года».


Удзельнікі калектыву раней гралі ў розных берасцейскіх гуртах — у тым ліку Дай Дарогу!, Intra muros і D_tails.