Завод «АйПаўэр» сам адклікаў дакументацыю з экалагічнай экспертызы

Брастаўчане больш за паўтара года змагаюцца супраць будаўніцтва экалагічна небяспечнага прадпрыемства, нагадвае «Еўрарадыё».

Завод "АйПаўэр" / virtualbrest.by

Завод "АйПаўэр" / virtualbrest.by


Акумулятарны завод "АйПаўэр" пад Брэстам сам адклікаў дакументацыю з дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, піша "Віртуальны Брэст".

Гэта тлумачыцца неабходнасцю "ўсебаковага і больш поўнага адлюстравання інфармацыі пра ўнесеныя змены". Пасля ўнясення зменаў у дакументацыю прадпрыемства зноў падасць дакументы на экалагічную экспертызу.

Брастаўчане больш за паўтара года змагаюцца супраць будаўніцтва экалагічна небяспечнага прадпрыемства. Сёлета гараджан падтрымаў кіраўнік вобласці Анатоль Ліс, які заявіў, што завод не пачне працу, калі не пройдзе ўсе неабходныя экспертызы. Пазней у падтрымку пратэстоўцаў выступіў і Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік кампаніі "АйПаўэр" Віктар Лемяшэўскі і некаторыя іншыя супрацоўнікі кампаніі былі затрыманыя па падазрэнні ў хабарніцтве.

Завод сёлета ўжо спрабаваў атрымаць станоўчае рашэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, але пакуль безвынікова.  

euroradio.fm