Стала вядома праграма «Джазавых вечароў – 2018»

На «Джазавых вечарах з Банкам БелВЭБ», якія будуць праходзіць каля мінскай Ратушы па суботах з 23 чэрвеня па 7 ліпеня, сёлета мінчан і гасцей сталіцы сваімі выступамі парадуюць музыкі з Беларусі, Бразіліі, Францыі, Кубы, ЗША, Расіі, Ізраілю, Германіі.

dzhazovye_vechera_photo03_olshevskaya.jpg


У межах шостага сезону «Джазавых вечароў» гледачоў чакае інструментальная і вакальная джазавая музыкі самых розных стыляў і напрамкаў: ад класічнага джазу і свінгу да бібопу, этна і смус-джазу. Канцэрты будуць адбывацца з 20:30 да 23:00, вольны уваход.

У ліку хэдлайнераў сёлета такія прызнаныя джазавыя зоркі, як саліст Mingus Big Band Алекс Сіпягін (ЗША), саліст SWR Big Band Клаўс Райхшталер (Германія), віртуозная піяністка Billy Cobham Band Камелія Бен Насёр (Францыя). Пры дапамозе амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь у «Джазавых вечарах» возьме ўдзел малады амерыканскі сэптэт Jonah Levine Collective, лідэр якога быў удзельнікам вядомых фэстаў Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі.


dzhazovye_vechera_photo02_gorbash.jpg


Традыцыйна актыўны ўдзел у праекце возьмуць і беларускія музыкі. Сярод іх ужо вядомыя Premier Orchestra, «Квартэт Паўла Арлова», Lu Krukovskaya Project, «Джаз-трыа Яўгеніі Лятун», а таксама віртуозны саксафаніст, выхадзец з Беларусі Аляксей Losh Малахаў, які здолеў дабіцца прызнання на еўрапейскай джазавай сцэне.Кожны вечар фестывалю ў гэтым годзе будзе тэматычным, а ўсе вечары аб’яднае джазавая п’еса, якую ведае кожны прыхільнік гэтага жанру. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Мінгарвыканкам і канцэртнае агенцтва «4А-Івэнт». Генеральны партнёр фестывалю – ААТ «Банк БелВЭБ».


23 чэрвеня – «Лацінаамерыканскі джаз»

Жаандэр Сантас – вакал, гітара (Бразілія), Алекс Сіпягін – труба (ЗША), Аляксей Losh Малахаў (Германія), Уладзімір Міхновіч – саксафон (Беларусь), Дзмітрый Бударын – трамбон (Расія – Беларусь) у суправаджэнні Premier Orchestra, а таксама Minimal Groove Band (Беларусь).Жоандер Сантос 
 

Алекс Сіпягин


30 чэрвеня – «Традыцыі і сучаснасць»
Claus Reichstaller Quartett (Германія), Jonah Levine Collective (ЗША), «Квартэт Паўла Арлова» (Беларусь-Расія).Клаўс Райхшталер


Jonah Levine Collective


7 ліпеня – «У джазе толькі дзяўчыны»

Camelia Ben Naceur Trio (Францыя-Куба), Сіван Арбель – вакал (Ізраіль), Lu Krukovskaya Project (Беларусь), «Джаз-трыа Яўгеніі Лятун» (Беларусь).

Камелія Бен Насёр