Станіслаў Садальскі ўзгадвае Стэфанію Станюту
Вядомы расійскі акцёр — пра легендарную беларускую актрысу Стэфанію Станюту. Успаміны і фатаграфіі Стэфаніі Станюты Садальскі апублікаваў у сябе ў блогу.
![sadalski_i_stanyuta.jpg sadalski_i_stanyuta.jpg](/img/v1/news/full/sadalski_i_stanyuta.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Амаль усе адгадалі на фота вялікую беларускую і савецкую актрысу Стэфанію Станюту. З гуглам, без гугла, ці не ўсё роўна, галоўнае - памятаеце!
![1(8).jpg 1(8).jpg](/img/v1/userfiles/images/1(8).jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Хтосьці напісаў у каментах: «А я яе маладой не ўяўляю». Так, на жаль, плёнка захавала толькі ўзроставыя яе ролі.
![2(8).jpg 2(8).jpg](/img/v1/userfiles/images/2(8).jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Затое паглядзіце на фота, якая красуня была, проста жанчына-вамп!
У 1983-м Станюта іграла маю маці, Кіселіху, у «Белых росах» у Ігара Дабралюбава.
Аднойчы падчас здымак яна сказала мне:
- Многія думаюць: старасць, як гэта? А для мяне старасць - гэта добра. Толькі перад сыходам з жыцця ў мяне з'явілася праца. Тэатр, кіно. Я жыву. Я выходжу на сцэну. У мяне мой глядач.
Гэта шчасце...
Стэфанія Міхайлаўна пайшла з жыцця ў гэты дзень, у 2000 годзе.
![3(6).jpg 3(6).jpg](/img/v1/userfiles/images/3(6).jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На гэтай фатаграфіі яна напісала «Стасік - табе. Стэфанія Станюта». А з другога боку: «Стасік, на памяць доўгую і добрую. Шчасця табе i твайму дому!
С.Станюта».
sadalskij.livejournal.com