Стартаваў праект «Інтэрактыўная мапа Беларусі»
Інтэрактыўная мапа Беларусі — гэта сацыяльны праект, які пачаў свой старт у пачатку траўня. Праект створаны для развіцця нашай краіны як турыстычнага напрамку сярод мясцовых і замежных жыхароў.
Мэта — даступна і захапляльна распавесці пра Беларусь, яе шматграннасць, каларыт, самабытнасць і прыгажосць. Інтэрактыўная мапа-сайт стане паўнавартасным «гідам у кішэні», які дасць магчымасць адкрыць Беларусь пад новым вуглом.
З дапамогай краўдфандзінгавай кампаніі ulej.by ў кожнага ёсць магчымасць падтрымаць праект і стаць часткай стварэння «Інтэрактыўнай мапы Беларусі».
Мапа простая і зручная ва ўжыванні - карыстальніку неабходна толькі выбраць цікавы яму пласт, падрыхтавацца да хвалі уражанняў, зарадзіць фотакамеру і пачаць вывучаць маршрут!
Кожны пласт - гэта адзін з відаў турызму: гістарычныя славутасці, гастратуры, сезонны адпачынак, медыцынскае аздараўленне, флора і фауна і інш. Усяго 32 напрамкі, цесна звязаныя адзін з адным і ствараюць поўную карціну пра Беларусь.
Каманда праекта сабрала ў карэнных жыхароў кожнай з абласцей інфармацыю пра іх любімыя месцы «must-visit*» і ўключыла такія ў мапу. Куды схадзіць вечарам, дзе знайсці лепшую страву, якія паркі адпачынку наведаць, дзе скочыць з парашутам - усё тут. Анлайн мапа-даведнік выканан на беларускай, рускай і англійскай мовах (пасля плануюцца пераклады на мовы краін-суседзяў і інш).
Праект накіраваны на прасоўванне Беларусі як новага прывабнага турыстычнага напрамку, каб наша краіна стала тым варыянтам падарожжа, куды захочацца вяртацца з разу на раз і працягваць знаёмства з нацыянальнымі паркамі, моднымі хіпстэрскімі раёнамі, рэстаранамі сусветнага ўзроўню і г.д.
Развіццё турыстычнай сферы дапамагае павысіць узровень жыцця дзяржавы, стварыць працоўныя месцы, прыносіць даходы і развівае інфраструктуру.
Каманда праекта «Інтэрактыўная карта Беларусі» — спецыялісты турызму кампаніі Acrobat Travel.
Падтрымаць і даведацца болей: https://ulej.by/project?id=1387814
Адкрыем Беларусь разам!