«Стары Ольса» запрашае ў карчму
22 красавіка гурт сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса» запрашае на праграму "Вада, хмель і солад".
Завітвайце ў Менск 1499 году разняволіцца ў карчме,
паслухаць балады і прыгоды слаўных рыцараў, узняць куфлі за князёву моц і
чароўных паненак, адведаўшы смак старых напояў, пачуць плёткі студэнтаў, аддаць
душу і сэрца ў віры карагодаў і шаленстве старадаўняга застолля!
"Гой-гой, сядзем у кола ды вясёла
Выпівайма, размаўляйма,
Пра ўсё забудзем,
Хай нам добра будзе!"
22 красавіка гурт сярэднявечнай музыкі “СТАРЫ ОЛЬСА” ў мінскім рэстаране-піваварні "Друзья" (Кульман, 40) з праграмай "Вада, хмель і солад"!
Больш інфармацыі па тэлефонах: +375 (29/33/17) 396-58-58, +375 (44) 551-77-06, +375 (29) 851-77-06