Стральцоўскі слэм-сэйшн — 14 лютага

14 лютага (пятніца) у крэатыўнай прасторы “Цэх” (пр-т. Незалежнасці, 58, корп. 6 (праход праз вул. П. Броўкі), левы пад’езд, другі паверх) адбудзецца Слэм-сэйшн “Зборная Беларусі — Зборная Свету” ў межах Трэцяга міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова.



new_slam_2014_pres.jpg

Вядучы Андрэй Хадановіч. Пры ўдзеле Сяргея Пукста. Пачатак у 19.00. Уваход вольны.

У праграме — выступы паэтаў з Беларусі, Расіі, Украіны. Падчас слэму прагучаць не толькі аўтарскія тэксты ўдзельнікаў, але і творы класікаў беларускай і замежнай літаратуры.

Зборная Беларусі:

Раіса Баравікова

Вера Бурлак

Віктар Жыбуль

Глеб Лабадзенка

Таня Светашова

Усевалад Сцебурака

Андрусь Такінданг

Віка Трэнас

Анка Упала

Прагучаць вершы Янкі Купалы, Аляксея Пысіна, Рыгора Барадуліна, Віктара Шалкевіча, Віталя Рыжкова і іншых.

Зборная Свету:

Чарлз Букоўскі (ЗША)

Марыя Галіна (Расія)

Алена Герасімюк (Украіна)

Сулейман Дыяманка (Сенегал-Францыя)

Юрый Завадскі (Украіна)

Галіна Крук (Украіна)

Сяргей Прылуцкі (Беларусь-Украіна)

Акіта Фуджы (Японія)

Аркадзь Штыпель (Расія)

Прагучаць пераклады Андрэя Адамовіча, Уладзя Лянкевіча, Марыі Мартысевіч, Юлі Цімафеевай.

Не прапусціце! Навіны Стральцоўскага фэсту і праграма ўсіх мерапрыемстваў на http://stralcou-fest.by/

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”